05:39 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Дажджавыя хмары, архіўнае фота

Навальніцы і ліўні: на нядзелю абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

CC0 / Pixabay / lillaby
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

У асобных раёнах Магілёўскай, Гомельскай, Віцебскай і Мінскай абласцей пры навальніцах магчымы град і шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

МІНСК 21 ліп — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі сіноптыкі на нядзелю. Прычына — навальніцы і месцамі моцныя ліўні на большай частцы Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.

Акрамя таго, днём пры навальніцах у асобных раёнах на ўсходзе краіны і ў Мінскай вобласці чакаюцца град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У Мінску днём у нядзелю таксама прагназуецца навальніца, якая будзе суправаджацца ветрам парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ў сталіцы будзе вагацца ад +18-20 градусаў ноччу да +22-24 днём.

У суботу моцны дождж прывёў да сур'ёзных падтаплення вуліц у Гомелі. Легкавыя аўтамабілі глухлі, спрабуючы фарсіраваць затопленыя ўчасткі дарог, грамадскі транспарт хадзіў з перабоямі. Па словах сіноптыкаў, за мінулую ноч на Гомель выпала месячная норма ападкаў.

Тэги:
Дождж

Галоўныя тэмы