13:15 12 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
Дрэннае надвор'е, архіўнае фота

Штармавое папярэджанне зноў абвешчана ў Беларусі на 26 ліпеня

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Тэмпература паветра ў гэты дзень падымецца максімум да 30 градусаў цяпла - у асобных раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі зноў абвешчаны ў Беларусі на чацвер 26 ліпеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У Беларусі захоўваецца цёплае надвор'е, аднак ужо некалькі дзён у розных раёнах рэспублікі ідуць ліўні і навальніцы з парывістым ветрам. Аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве сіноптыкі папярэдзілі беларусаў і ў чацвер.

Па дадзеных спецыялістаў, днём 26 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, у паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі месцамі пройдуць моцныя ліўні. Тэмпература паветра ў гэты дзень падымецца максімум да 30 градусаў цяпла — у асобных раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

У Мінскай вобласці будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў некаторых раёнах, а днём амаль па ўсёй вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы з парывістым ветрам. У ранішнія гадзіны магчымы слабы туман. Тэмпература ноччу апусціцца да +15..+20°С, а днём паветра прагрэецца да +24..+29°С.

Тэги:
Штармавое папярэджанне, Беларусь

Галоўныя тэмы