22:30 12 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2710

Воблачнае надвор'е можа перашкодзіць жыхарам рэспублікі ўбачыць незвычайную астранамічную з'яву.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Беларусы могуць не ўбачыць самае доўгае месяцовае зацьменне стагоддзя з-за ўмоў надвор'я — увечары ў рэспубліцы захаваюцца ападкі і высокая імавернасць дажджоў.

Самае доўгае месяцовае зацьменне гэтага стагоддзя пройдзе ў ноч з пятніцы на суботу і будзе доўжыцца чатыры гадзіны. Незвычайным яно лічыцца і з-за "супрацьстаяння Марса" — з-за набліжэння чырвонай планеты месяц атрымае характэрнае адценне.

Зрэшты, ёсць верагоднасць таго, што беларусы месяцовае зацьменне не ўбачаць з-за воблачнага і даждлівага надвор'я. Па дадзеных сіноптыкаў, увечары воблачнасць на большай частцы тэрыторыі захаваецца — у тым ліку і ў час зацьмення, з дзевяці гадзін вечара і ўсю ноч.

Калі верыць еўрапейскім парталам з радарамі умоў надвор'я, увечары ў паўднёвых і паўночных раёнах рэспублікі зацьменне, магчыма, будзе відаць лепш за ўсё: каля Брэста і Віцебска воблачнасць пакуль не прагназуецца.

​Будучае месяцовае зацьменне прадстаўляе цікавасць не толькі як астранамічная з'ява. Астролагі заяўляюць пра асаблівую энергетыку гэтага дня, а розныя канспіролагі зноў прадракаюць планеце небяспеку.

Тэги:
месяцовае зацьменне, Надвор'е, Беларусь

Галоўныя тэмы