Сасна і кедр нечакана зацвілі ў Магілёве

© Photo : предоставлено Юрием РудновымСасна квітнее
Сасна квітнее - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для гэтай пары года, кажуць батанікі, гэта ненатуральная прыродная з'ява.

МАГІЛЁЎ, 1 жні — Sputnik, Марыя Зуева. Іглічныя дрэвы зацвілі другі раз за год у прыватным сектары Магілёва на вуліцы Вялікая Чавуская, гэты факт выявіў мясцовы жыхар Юрый Рудноў, каля яго дома і растуць цуд-дрэвы.

Восем гадоў таму яго двор упрыгожыў кедр, два гады таму гаспадар высадзіў яшчэ і 12 соснаў. Ніякіх сюрпрызаў садоўнік-аматар ніколі да гэтага часу не заўважаў. У гэтым жа годзе адна сасна і кедр зацвілі паўторна.

"Яны ўжо квітнелі вясной. Гэта відаць па верхавіне галінак. Я хоць не прафесіянал, але на ўчастку заўсёды маю справу з дрэвамі. Прышчапляць, абразаю. Тут няўзброеным вокам відаць, што яны квітнеюць зноў. Цуд нейки. Як гэта растлумачыць, я не ведаю", — падзяліўся Рудноў.

Як вядома, тэрмін цвіцення іглічных ў Беларусі — май. Чаму зацвілі дрэвы на ўчастку Юрыя ў ліпені, на гэты конт у батанікаў ёсць пэўная здагадка. Усяму віной, верагодна, змяненне клімату.

"Гэта не натуральны для нашых шырот працэс, каб улетку адбывалася паўторнае цвіценне сасны. На мой погляд, гэта, хутчэй за ўсё, з-за глабальнага пацяплення. Для самога дрэва гэта не вельмі добра. Яно ўжо апылілася вясной. Прыкладна праз паўтара гады ў яго павінна сфармавацца насенне ў гузах. А цяпер, атрымліваецца, расліна паўторна марнуе сілы", — патлумачыла кандыдат біялагічных навук Аксана Поварава.

© Photo : предоставлено Юрием РудновымКвітнеючы кедр
Цветущий кедр - Sputnik Беларусь
Квітнеючы кедр

Цяпер на ўчастак да Руднава прыходзяць суседзі падзівіцца на дзіва. Гаспадар незвычайных дрэў паабяцаў назіраць за імі.

Стужка навiн
0