01:46 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Лінія электраперадачы ўвечары.

Прагноз надвор'я: спякота сыдзе з Беларусі пасля панядзелка

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Тэмпература паветра ў першую палову наступнага тыдня будзе трымацца ў раёне +20..+24 градусаў.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Спякота сыдзе з Беларусі з пачатку наступнага тыдня, сведчаць дадзеныя доўгатэрміновага прагнозу надвор'я па краіне.

Гарачае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі больш за тыдзень таму: месцамі слупкі тэрмометра ўздымаліся да +32 градусаў і нават вышэй. Пры гэтым амаль тыдзень было дастаткова душна — шмат хто называе такое надвор'е "трапічным".

Зрэшты, як паказваюць дадзеныя доўгатэрміновага прагнозу надвор'я, ужо з панядзелка 6 жніўня спёка сыдзе. Сярэднія тэмпературы паветра ў першую палову наступнага тыдня складуць +20..+24.

Калі верыць двухтыднёвым прагнозу, прахалода захаваецца да сярэдзіны жніўня. У той жа час неабходна памятаць, што прагнозы надвор'я на такі доўгі перыяд не заўсёды дакладныя.

Канец жа бягучага тыдня ў Беларусі будзе цёплым. У пятніцу месцамі магчымыя дажджы і навальніцы. Слупкі тэрмометраў днём будуць падымацца да +27..+29.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы