04:59 15 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.08
Пляжны парасон і сонца

Спякота працягваецца: у нядзелю ў Беларусі да +30°С

CC BY 2.0 / Katie'sCameraClicks / 23/52
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Сіноптыкі прагназуюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі кароткачасовыя дажджы.

МІНСК, 5 жні — Sputnik. Гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў нядзелю 5 жніўня — месцамі паветра прагрэецца да +30°С, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Спякота стаіць у рэспубліцы ўжо тыдзень: у асобных раёнах слупок тэрмометра днём паказваў +32°С.

Паводле інфармацыі Гідрамета, 5 жніўня цяплей за ўсё будзе на Гомельшчыне і Брэстчыне — там дзённая тэмпература складзе каля +30°С.

У Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях будзе крыху халадней — да +28°С. Камфортная тэмпература чакаецца на поўначы рэспублікі — у Віцебскай вобласці чакаецца ад +24 да +26.

Сіноптыкі прагназуюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі кароткачасовыя дажджы, вялікая верагоднасць выпадзення ападкаў — у Магілёўскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях.

Тэги:
Спякота, Прагноз надвор'я, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы