06:07 16 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Закат, архіўнае фота

Пахаладае, але ненадоўга: якім будзе надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Па дадзеных сіноптыкаў, у пачатку тыдня ў рэспубліцы будзе крыху прахалодней, аднак ужо ў сераду тэмпература перавысіць адзнаку ў +30°С.

МІНСК, 6 жні — Sputnik. Днём у чацвер тэмпература паветра ў Беларусі ўзнімецца да 33 градусаў цяпла, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У пачатку тыдня ў краіне будзе крыху прахалодней: да серады сярэднесутачная тэмпература ў рэспубліцы будзе трымацца паблізу адзнакі ў 25 градусаў цяпла. Так, у аўторак 7 жніўня ў краіне чакаецца пераменная воблачнасць, у начныя гадзіны па паўночным усходзе краіны пройдзе невялікі дождж, а днём у асобных раёнах — кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе +11..+16°С, пасля абеду павысіцца да +21..+27°С.

У сераду 8 жніўня ў асобных раёнах, пераважна па паўночна-ўсходняй частцы, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Начныя тэмпературы будуць аналагічнымі — ад +11 да +16°С, а днём паветра ў краіне прагрэецца ад +23°С па паўночным усходзе да +31°С па паўднёвым захадзе.

Спякота вернецца ў рэспубліку бліжэй да канца працоўнага тыдня — па папярэдніх дадзеных, у будучы ўікэнд у рэспубліцы зноў чакаецца да +30°С.

У чацьвер 9 жніўня ападкаў не чакаецца, аднак тэмпература паветра падымецца да +11..+17°С ноччу і +25..+33°С днём. Згодна з папярэднімі прагнозамі, у пятніцу як і ў сталіцы, так і на большай частцы рэспублікі будзе ясна і да +17°С у ранішнія гадзіны, каля +27°С пасля абеду.

Па дадзеных на сёння, у выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны будзе +28..+29°С, субота будзе яснай, у нядзелю ёсць верагоднасць навальніцы. А вось у Мінску гэтыя дні абяцаюць быць пахмурнымі: максімальная тэмпература паветра ў сталіцы ў суботу складзе +24°С, магчымы дождж.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь

Галоўныя тэмы