11:39 19 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.22
Балота Жада

Беларусы збіраюць грошы на аднаўленне балота Жада на Віцебшчыне

© Фото: Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Сабраныя сродкі плануюць выдаткаваць на рамонт каля ста плацін.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" арганізавала краудфандынгавую кампанію па збору грошай на аднаўленне больш за сто плацін на балоце Жада.

Балота з'яўляецца часткай вялікай балтнай сістэмы — Рэспубліканскага водна-балотнага заказніку, які размяшчаецца на мяжы Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёна. АПБ займаецца аднаўленнем балота з 2011 года —  з таго часу было пабудавана 100 плацін, якія за сем гадоў разбурыліся.

Каб рэалізаваць задуму, АПБ арганізуе валанцёрскі прыродаахоўны летнік, падчас якога прадстаўнікі арганізацыі разам з валанцёрамі будуць працаваць на Жадзе — з 17 па 26 жніўня. Сабраныя падчас краудфандынгу сродкі пойдуць на пакупку абсталявання і расходных матэрыялаў, гаруча-змазачных матэрыялаў і харчавання ўдзельнікаў летніку.

Тэги:
балота, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Віцебская вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы