20:14 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Кветкі чарэшні, архіўнае фота

Зноў квітнеюць яблыні і вішні: прырода працягвае здзіўляць беларусаў

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Каб не застацца без ўраджаю ў наступным годзе, пры паўторным цвіценні з дрэў лепш зрываць суквецці.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Многія пладовыя дрэвы зноў расцвілі ў Беларусі ў жніўні, паведаміў Sputnik старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч.

Надвор'е ў рэспубліцы ў гэтым годзе падносіць сюрпрызы: пасля працяглай засухі прайшлі праліўныя дажджы, затым усталявалася гарачае надвор'е. У выніку ў жніўні паўторна зацвілі некаторыя пладовыя дрэвы.

"Сапраўды, у многіх зацвілі яблыні, грушы, вішні… Гэта адбываецца з-за надвор'я — расліны ў засуху ўпадалі ў свайго роду анабіёз, а пасля дажджоў падумалі, што зноў прыйшла вясна. У раслін няма вачэй, таму яны не могуць праверыць", — растлумачыў Скуратовіч.

Паводле слоў спецыяліста, паўторнае цвіценне небяспечна: расліна на яго марнуе тыя рэсурсы, якія былі адкладзеныя на наступную вясну.

"Кветкі неабходна абрываць, каб расліны не трацілі запасы. Інакш у тых дрэў, якія адцвілі, вясной будзе менш пладоў", — папярэдзіў суразмоўца агенцтва.

Нават калі даць магчымасць дрэвам адцвісці, адзначыў Скуратовіч, на "другі паток" пладоў разлічваць не варта: завязацца яны могуць, але даспець дакладна не паспеюць. А дрэвы, у сваю чаргу, да наступнага года наўрад ці змогуць зноў назапасіцца неабходнымі рэчывамі для багатага ўраджаю.

По теме

Сасна і кедр нечакана зацвілі ў Магілёве
Тэги:
Надвор'е, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы