00:42 17 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Каштан, архіўнае фота

Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор'е ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя

CC0 / Pixabay / rusmirgadzo
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

У Беларусі 8-9 верасня захаваецца камфортнае па-летняму цёплае надвор'е, у дзённыя гадзіны тэмпература будзе дасягаць 26-27 градусаў цяпла.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. У выхадныя 8 і 9 верасня ў Беларусі па-ранейшаму будзе цёпла і пераважна без ападкаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу, 8 верасня, на тэрыторыі краіны будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У ранішні і дзённы час кароткачасовыя дажджы могуць прайсці толькі ў самых паўднёвых раёнах рэспублікі. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. У начныя і ранішнія гадзіны мінімальная тэмпература будзе складаць +8..+15°С, днём паветра прагрэецца да +20..+26°С.

У нядзелю, 9 верасня, ападкаў таксама не чакаецца. У начныя і ранішнія гадзіны ў некаторых раёнах будзе слабы туман. Уначы слупок тэрмометра пакажа +8..+15°С, днём максімальная тэмпература паветра дасягне +21..+27°С.

Падчас святкавання Дня горада ў Мінску 8-9 верасня будзе цёпла і без ападкаў. У суботу ўначы і раніцай будзе +14..+17°С, днём паветра прагрэецца да +21..+23°С. У нядзелю мінімальная тэмпература паветра складзе +13..+15°С, у другой палове дня слупок тэрмометра падымецца да +23..+25°С.

Паводле папярэдняй інфармацыі сіноптыкаў, да сярэдзіны наступнага тыдня надвор'е крыху сапсуецца. Стане крыху халадней, пройдуць дажджы.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь

Галоўныя тэмы