Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор'е ў Беларусі на тыдні

© Pixabay / sunpeng1976Восень, архіўнае фота
Восень, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У будні ў Беларусі будзе яшчэ цёпла, але пахмурна: кароткачасовых дажджоў чакаюць у розных раёнах рэспублікі амаль штодня.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. На будучым тыдні ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е, аднак у некаторых раёнах краіны пройдуць дажджы і навальніцы, паведамілі ў панядзелак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апалае лісце ўвосень - Sputnik Беларусь
Папярэдні прагноз: сапраўдная восень прыйдзе ў Беларусь да канца верасня

У панядзелак, 10 верасня, у рэспубліцы будзе воблачна з праясненнямі. У некаторых раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы, тэмпература паветра падымецца да +18..+24°С. У сталіцы ападкаў не чакаецца, днём будзе +22..+24°С, увечары — каля +20°С.

"11 верасня надвор'е Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплай паветранай масе, па паўднёвым усходзе краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу", — паведамілі ў Белгідрамеце.

У аўторак таксама будзе воблачна, месцамі — з дажджамі і нават навальніцамі, ноччу і раніцай будзе назірацца слабы туман. Ноччу тэмпература апусціцца да +9..+15°С, а пасля абеду паветра прагрэецца да +19..+25°С.

У сераду, 12 верасня, у асобных раёнах рэспублікі чакаюць кароткачасовых дажджоў, а ў паўночнай палове Беларусі — парывістага ветру. У начныя і ранішнія гадзіны будзе +10..+15°С, аднак ужо днём паказчык дасягне адзнакі ў +21..+27°С (па поўначы +18..+20°С).

Аналагічнае надвор'е захаваецца і ў чацвер, 13 верасня: месцамі пройдуць дажджы, паветра астыне да +10..+15°С ноччу і прагрэецца да +17..+24°С (а ў паўднёвых раёнах — да +27°С) днём.

Згодна з папярэднім прагнозам, 14 верасня таксама будзе пахмурна, тэмпература паветра крыху знізіцца: у начныя гадзіны дасягне адзнакі ў +11°С, а днём падымецца да +19°С.

Стужка навiн
0