Птушкі заваёўваюць рэгіёны: графіці са шчыглом можа з’явіцца ў Карме

Падпісацца
Кандыдатуру для малюнка абралі невыпадкова: шчыгол носіць ганаровае званне птушкі гэтага года.
МІНСК, 14 вер — Sputnik. Графіці з выявай шчыгла плануецца намаляваць на адным з будынкаў горада Карма Гомельскай вобласці, паведамілі арнітолагі. Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на закупку неабходных матэрыялаў, арэнду пад’ёмніка і страховачнага інвентара.
Арганізатары заверылі, што праект ужо зацверджаны ў Кармянскім райвыканкаме. Маляваць птушыны сімвал гэтага года ў беларускім гарадку будзе мастак Алесь Kontra, які ўжо не аднойчы ўпрыгожваў будынкі выявамі на прыродную тэматыку. Сава-сіпуха на вуліцы Калініна, вушастая сава на фасадзе Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, гогаль на Парніковай – гэта толькі некаторыя работы таленавітага аўтара.
Выявы шчыгла ўжо ёсць на марках, паштоўках і канвертах. Зараз рыхтуюцца манеты, падрхтаваны і праект будучага графіці.
Стужка навiн
0