19:08 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Дождж у Мінску

Ветрана і дажджліва: сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў Беларусі на тыдзень

Tolochko Victor
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Згодна з папярэднім прагнозам, у выхадныя ў рэспубліцы чакаецца даволі цёплае надвор'е і ў асноўным без ападкаў.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Ветранае і з дажджамі надвор'е чакаецца ў бліжэйшыя дні ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па дадзеных сіноптыкаў, у мінулыя суткі тэмпературны рэжым быў на 1-5 °C ніжэй за кліматычную норму. У панядзелак 1 кастрычніка ападкаў у рэспубліцы не чакаецца, пасля абеду паветра прагрэецца да +12..+17°С (а ў Мінску будзе +15°С днём і +10°С увечары).

"Пачатак тыдня выдаўся цёплым і сонечным дзякуючы антыцыклону. У аўторак уначы тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам вобласці павышанага ціску. Ужо днём пачнецца паступленне больш вільготных паветраных мас. Малаактыўны атмасферны фронт выкліча ў асобных раёнах краіны невялікія кароткачасовыя дажджы", — распавяла Sputnik намеснік начальніка службы метэапрагнозаў гідраметцэнтра Святлана Рыбакова.

Ноччу ў аўторак 2 кастрычніка тэмпература паветра складзе +3..+8°С, днём будзе даволі цёпла — паветра прагрэецца да +11..+17°С.

"У сераду і чацвер тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам франтальных раздзелаў, чакаецца ветранае з дажджамі надвор'е", — папярэдзіла Рыбакова.

У сераду 3 кастрычніка ноччу пераважна па паўночным захадзе, а раніцай і ўдзень — на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Чакаецца парывісты вецер, месцамі — моцны парывісты. Уначы будзе +2..+8°С, днём — да +13°С.

Па дадзеных сіноптыкаў, ветрана будзе і ў чацвер (моцны парывісты вецер будзе дзьмуць у асобных раёнах), а на паўночным усходзе Беларусі пройдуць дажджы. Уначы чакаецца +2..+7°С, днём паказчык дасягне +12°С.

Згодна з папярэднім прагнозам, у будучую пятніцу ноччу і раніцай будзе +2..+7°C, а ўдзень тэмпература падымецца максімальна да +12°C. На працягу дня будзе воблачна, а днём магчымы дождж з моцным ветрам парывамі да 12-15 метраў у секунду.

"У выхадныя ў Беларусі чакаецца даволі цёплае і ў асноўным без ападкаў надвор'е", — падзяліліся папярэднім прагнозам у Белгідрамеце.

Па дадзеных на сёння, у суботу ападкаў не чакаецца, будзе воблачна, днём — з праясненнямі. Уначы — да +7°C, днём — да +15°C. Аналагічная тэмпература захаваецца і ў нядзелю, аднак, па папярэдніх дадзеных, магчымыя дажджы.

Тэги:
Дождж, Прагноз надвор'я, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы