Надвор'е на пятніцу: парывісты вецер і да +17°С

© Sputnik / Виктор ТолочкоДождж у Мінску
Дождж у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Надвор'е ў Беларусі ў пятніцу будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Ветранае надвор'е пераважна без ападкаў усталюецца ў Беларусі ў бліжэйшую пятніцу 5 кастрычніка, паведамілі ў Белгідрамеце.

Абяцанае пацяпленне пакуль не спяшаецца ў Беларусь: у чацвер у рэспубліцы ўсталявалася халоднае і ветранае надвор'е. Не вельмі камфортна, паводле прагнозаў сіноптыкаў, будзе і ў пятніцу.

"5 кастрычніка надвор'е Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ў дзённы час па паўночнай палове краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу", — распавялі ў Белгідрамеце.

Па дадзеных сіноптыкаў, у пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу ападкаў не прагназуецца, днём — невялікія дажджы ў асобных паўночных раёнах.

Вецер у пятніцу будзе паўднёва-заходні ўмераны, днём па паўночным усходзе — парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе +1..+5°С, месцамі магчымыя замаразкі да 0..-3°С. Днём абяцаюць да +10..+15°С, па захадзе Брэстчыны — да +17°С.

Невялікае пацяпленне прыйдзе ў Беларусь у бліжэйшыя выхадныя 6 і 7 верасня, аднак у пачатку наступнага тыдня зноў вернецца прахалода.

Стужка навiн
0