Цёпла і суха да самых выхадных: сіноптыкі - пра надвор'е ў Беларусі на тыдзень

© Sputnik / Альфрэд МікусБабіна лета
Бабіна лета - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэмпература паветра ў бліжэйшыя дні ў асобных раёнах будзе дасягаць +20°С, а ападкаў не чакаецца аж да выхадных.

МІНСК, 8 кас — Sputnik. У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца цёплае і без ападкаў надвор'е, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па дадзеных сіноптыкаў, у панядзелак 8 кастрычніка ў краіне ападкаў не чакаецца, а вецер будзе умераным. Тэмпература паветра днём у рэспубліцы падымецца максімальна да +14°С, а ў сталіцы — да +12°С.

Восеньскі лес, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Бабіна лета скончылася: у панядзелак 8 кастрычніка ў Беларусі пахаладае

"У бліжэйшыя дні з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, аблокаў стане менш, чакаецца цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е", — распавяла Sputnik намеснік начальніка службы метэапрагнозаў гідраметцэнтра Святлана Рыбакова.

У бліжэйшыя дні ў начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. У аўторак 9 кастрычніка ападкаў у асноўным таксама не будзе, тэмпература паветра ўначы складзе +1..+7°С, на глебе чакаюцца замаразкі да 0..-3°С. Днём паветра прагрэецца максімум да +10..+16°С.

Не чакаюць дажджоў і ў сераду 10 кастрычніка, у гэты дзень ноччу паветра астыне да +1..+8°С, на тарфяніках Палесся на глебе магчымы слабыя замаразкі да 0..-2°С, днём тэмпература паднімецца да +13..+19°С.

У чацвер 11 кастрычніка таксама будзе суха, уначы — да +2..+9°С са слабымі замаразкамі на глебе да 0..-2°С, а днём паказчык будзе адрознівацца ад +13°С па паўночным усходзе рэспублікі да +20°С на паўднёвым захадзе краіны.

"Да канца тыдня захаваецца цёплае, у асноўным без ападкаў надвор'е", — паведаміла Рыбакова.

Згодна з папярэднімі прагнозамі на Gismeteo.by, у пятніцу 12 кастрычніка ў некаторых раёнах краіны магчымы ападкі (у прыватнасці, у сталіцы чакаецца дождж), у гэты дзень пасля абеду будзе каля +14°С.

Паводле інфармацыі на сёння, на выхадных у рэспубліцы таксама будзе суха і малавоблачна: дзённая тэмпература ў суботу і нядзелю будзе складаць у сярэднім +15..+16°С, дажджоў не чакаецца, будзе сонечна.

Стужка навiн
0