Сіноптыкі распавялі, ці браць з сабой парасон у нядзелю

© Pixabay / JosepMonterВосеньскае лісце
Восеньскае лісце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уначы ў краіне прагназуецца туман і галалёд, затое днём будзе дастаткова цёпла.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Без ападкаў будзе ў Беларусі ў нядзелю, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай магчымы туман і слабы галалёд ў асобных раёнах. Днём будзе дастаткова цёпла.

Тэмпература паветра складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла. Уначы будзе +1..+6°С, месцамі да -3°С. Вецер няўстойлівы слабы.

У Мінску ў нядзелю прагназуецца малавоблачна і смуга. Ападкаў не чакаецца. Паветра прагрэецца да +7..+9°С.

Стужка навiн
0