18:57 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Мінакі падчас снегападу

Сіноптыкі абяцаюць на тыдні ў Беларусі першы снег

© Sputnik / Григорий Сысоев
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
710

Бабіна лета скончылася ў Беларусі ў апошняй дэкадзе кастрычніка: да гэтага ў краіне былі пабіты шматгадовыя тэмпературныя рэкорды.

МІНСК, 22 кас - Sputnik. Пагаршэнне надвор'я чакаецца ў Беларусі на наступным тыдні - месцамі нават пройдзе першы снег, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Бабіна лета скончылася ў Беларусі ў апошняй дэкадзе кастрычніка: да гэтага ў краіне былі пабіты шматгадовыя тэмпературныя рэкорды: месцамі паветра ўдзень прагравалася да + 20°С.

Паводле інфармацыі Гідрамета, ужо ў аўторак, 23 кастрычніка, надвор'е ў краіне кардынальна зменіцца - пахаладае да + 5..7°С і пойдуць дажджы.

Пры гэтым згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі, у чацвер, 25 кастрычніка, ужо магчымы мокры снег.

​Як раней распавялі ў Гідрамеце, пахаладанне ў рэспубліку прынеслі паветраныя масы са Скандынавіі - разам з імі прыйшоў атмасферны фронт, які будзе вызначаць надвор'е ў краіне ў бліжэйшы тыдзень.

Тэги:
Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прагноз надвор'я, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы