11:15 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Восеньскае лісце, архіўнае фота

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на сераду і чацвер

CC0 / Pixabay / 901263
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
610

На працягу сутак 24 кастрычніка і 25 кастрычніка ў розных раёнах рэспублікі парывы ветру ўзмоцняцца да 15-20 метраў у секунду, тэмпература паветра не перавысіць + 10°С.

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на сераду і чацвер, адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На працягу сутак 24 кастрычніка (серада) па паўднёвым захадзе краіны, 25 кастрычніка (чацвер) уначы на большай частцы тэрыторыі, раніцай і ўдзень па паўднёвым усходзе рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с", - паведамілі ў Белгідрамеце.

Па дадзеных спецыялістаў, на працягу дня ў сераду моцнага ветру чакаюць па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Аналагічныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў чацвер: у начныя гадзіны таксама па Гродзенскай і Брэсцкай, а акрамя таго - Мінскай вобласці, удзень - і па Гомельскай. У Мінску вецер у гэты дзень ўзмоцніцца да 18 метраў у секунду.

Па словах спецыялістаў, у мінулыя суткі характар надвор'я змяніўся: сярэднесутачная тэмпература склала + 2..7°C, гэты паказчык блізкі да кліматычнай нормы.

У бліжэйшыя дні ў рэспубліцы будзе дажджліва, тэмпература паветра не перавысіць + 10°С.

Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прагноз надвор'я
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы