14:15 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Восеньскае лісце, архіўнае фота

Амаль без дажджу і да +18°С: надвор'е ў Беларусі на канец тыдня

CC0 / Pixabay / ASSY
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
910

Да выхадных крыху пахаладае: у суботу ўдзень тэмпература паднімецца да + 11°С, у многіх раёнах Беларусі чакаюць кароткачасовых дажджоў.

МІНСК, 31 кас - Sputnik. Да канца тыдня ў Беларусі не чакаецца істотных ападкаў, а тэмпература будзе падымацца да +18°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"1 лістапада надвор'е Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплай вільготнай паветранай масе, якая паступае з поўдня Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі", - паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

У чацвер істотных ападкаў не чакаецца, месцамі магчымы туман. Паветра ў начныя і ранішнія гадзіны астыне да +3 .. + 9°С, а пасля абеду прагрэецца максімальна да +9 .. + 15°С, а па паўднёвым захадзе краіны і зусім да +18°С.

У пятніцу надвор'е істотна не зменіцца: будзе цёпла і ў асноўным суха.

"2 лістапада ўначы захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, днём чакаецца зрух малаактыўнага франтальнага падзелу з Заходняй Еўропы", - паведамілі сіноптыкі.

Уначы ў пятніцу ападкаў не будзе, а раніцай і ўдзень месцамі па краіне могуць прайсці дажджы, але кароткачасовыя, у некаторых раёнах чакаецца парывісты вецер. Уначы будзе +4 .. + 11°С, дзённая тэмпература дасягне +8 .. + 15°С, па паўднёвым захадзе пацяплее да + 17°С.

Да выхадных будзе крыху халадней: у суботу ўдзень тэмпература паднімецца да +4 .. + 11°С, у многіх раёнах Беларусі чакаюць кароткачасовых дажджоў.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы