05:16 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Туманная раніца ў Мінску

Без ападкаў і рэзкага пахаладання: надвор'е ў Беларусі на тыдзень

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Ападкаў на тыдні не чакаецца, а тэмпература паветра ў асобных раёнах будзе падымацца да +16°С.

МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Рэзкага пахаладання ў Беларусі на гэтым тыдні не будзе, пра гэта сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды

Па дадзеных сіноптыкаў, сярэднясутачная тэмпература напярэдадні перавышала кліматычную норму на 1-8°C. У панядзелак 5 лістапада ў Беларусі не пахаладала: ападкаў не чакаюць, а паветра пасля абеду паветра прагрэецца ў сярэднім да +7..+13°С (на паўднёвым захадзе - да +16°С).

"6-га лістапада (у аўторак) надвор'е Беларусі будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Арлоўскай вобласцю Расіі. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў", - паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

У начныя гадзіны і раніцай у гэты дзень у некаторых раёнах чакаецца туман. Паветра астыне да +3..+9°С (па ўсходзе да 0..+2°С), а днём прагрэецца ад +7°С і да +15°С на паўднёвым захадзе Беларусі.

У сераду і чацвер - 7 і 8 лістапада - рэспубліка апынецца на заходняй перыферыі антыцыклона з цэнтрам над поўднем еўрапейскай часткі Расіі, паведамляюць спецыялісты.

У сераду ападкаў, у асноўным, не будзе. Ноччу чакаюцца слабыя замаразкі: тэмпература паветра апусціцца да -2°С па ўсходзе (і да +8°С па захадзе). Днём пацяплее да +6..+12°С, на паўднёвым захадзе да +15°С.

У чацвер 8 лістапада таксама пераважна без ападкаў, ноччу будзе ад -3°С да +6°С, а днём - каля +5..+10°С (а на паўднёвым захадзе - да +14°С).

Паводле папярэдніх дадзеных на Gismeteo.by, у пятніцу стане крыху халадней: паветра ў дзённыя гадзіны прагрэецца прыкладна да +5°С, у асобных раёнах могуць прайсці дажджы. У выхадныя, паводле інфармацыі на сёння, зноў будзе крыху цяплей: каля +9°С, але чакаюцца ападкі.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы