Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на 10 лістапада

© Sputnik / Виктор ТолочкоТуман у Мінску
Туман у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На большай частцы тэрыторыі краіны па-ранейшаму будзе туманна, бачнасць на дарогах рэспублікі можа скараціцца да 100 метраў.

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за густога туману аб'яўлены ў Беларусі на суботу, 11 лістапада, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Першы снег - Sputnik Беларусь
Туман, снег, месцамі да +12°С: якім будзе надвор'е ў Беларусі ў выхадныя

Па прагнозах сіноптыкаў, на працягу сутак на большай частцы рэспублікі захаваецца туманнае надвор'е. Асаблів небяспечным туман з'яўляецца для ўдзельнікаў дарожнага руху: бачнасць на дарогах краіны можа скараціцца да 100-500 метраў.

У цэлым надвор'е 11 лістапада не зменіцца. Абыдзецца без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны на дарогах месцамі чакаецца слабы галалёд. Уначы слупок тэрмометра пакажа ад -3°С да + 3°С, удзень на большай частцы краіны будзе +2 .. +8°С, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да +9 .. +11°С.

Моцны туман, які ахутаў Беларусь у апошнія дні, уносіць свае карэктывы ў авіязносіны з краінай. З-за неспрыяльных умоў надвор'я толькі за ўчорашні дзень былі затрыманыя мінімум пяць авіярэйсаў, якія павінен быў прыняць Нацыянальны аэрапорт Мінск. У пятніцу каля 10 рэйсаў таксама вылецяць у Мінск з затрымкай, а два рэйсы - з Калінінграда і Масквы - і зусім адмянілі.

На дарогах Беларусі - даволі складаная абстаноўка. Вадзіцелі скардзяцца на дрэнную бачнасць і вымушаныя істотна зніжаць хуткасць дзеля бяспекі. Туман стаў прычынай сур'ёзнага ДТЗ у Гомельскай вобласці, у выніку якога фура ледзь не ўпала ў раку. Кіроўца не ўлічыў ўмовы надвор'я, страціў кіраванне, вылецеў на сустрэчную паласу і пратараніў агароджу моста. У выніку кабіна грузавіка павісла над вадой, а рух па мосце быў паралізаваны на працягу некалькіх гадзін.

Стужка навiн
0