01:36 23 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.21
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.44
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Туман агорне Беларусь уначы і раніцай, а ўдзень у асобных рэгіёнах пройдуць дажджы.

МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Туман чакаецца ў некаторых раёнах Беларусі 11 лістапада, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. У начны і ранішні час месцамі чакаецца туман. Удзень у асобных рэгіёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Вецер умераны паўднёва-усходні. Уначы тэмпература паветра апусціцца да +1 .. + 5°C. Удзень будзе крыху цяплей: ад +7 да +10 градусаў.

Туман накрывае Беларусь ужо чацвёртыя суткі - на працягу некалькіх дзён па пагодных прычынах затрымліваліся і адмяняліся авіярэйсы, МНС і ДАІ заклікаюць грамадзян быць асабліва ўважлівымі з-за дрэннай бачнасці на дарогах.

Тэги:
Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Надвор'е

Галоўныя тэмы