16:17 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Гродна засыпае снегам: ДАІ просіць вадзіцеляў быць асцярожнымі

Гродзеншчыну засыпае снегам: ДАІ просіць вадзіцеляў быць асцярожнымі

© Photo : ГАИ Гродно
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на захад краіны прыйшоў атмасферны фронт, які прынёс моцныя снегапады.

МІНСК, 7 сне - Sputnik. Вадзіцелі транспартных сродкаў павінны быць вельмі асцярожнымі пры руху па дарогах Гродзенскай вобласці з-за моцных ападкаў, паведамілі ў пятніцу ва УДАІ УУС аблвыканкама.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на захад краіны прыйшоў атмасферны фронт, які прынёс снегапады - у некаторых раёнах вобласці бачнасць на дарогах звалілася да 500-800 метраў.

"У шэрагу раёнаў вобласці назіраецца інтэнсіўнае выпадзенне ападкаў у выглядзе снегу. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў выбіраць бяспечную хуткасць, дыстанцыю, інтэрвал паміж аўтамабілямі і ўключаць блізкае святло фар", - сказалі ў ДАІ.

Там таксама паведамілі, што з-за снегу ў цяперашні час ускладнены рух па трасе М6 "Мінск - Гродна". У прыватнасці, на пуцеправодзе каля павароту на вёску Вавёрка ў Лідскім раёне з-за ДТЗ праезд арганізаваны па адной паласе.

Зараз супрацоўнікі ДАІ дзяжураць на аўтадарозе і прымаюць меры для забеспячэння бяспекі вадзіцеляў.

Тэги:
снег, Гродна

Галоўныя тэмы