Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 15 снежня з-за галалёдзіцы

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкЖоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 15 снежня з-за галалёдзіцы
Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 15 снежня з-за галалёдзіцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бліжэйшыя некалькі сутак у рэспубліцы працягнецца пахаладанне, пры гэтым месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег.

МІНСК, 15 сне - Sputnik. Галалёдзіца чакаецца на дарогах Беларусі ў суботу 15 снежня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя некалькі сутак у рэспубліцы працягнецца пахаладанне, пры гэтым месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег.

"У суботу 15 снежня на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца", - сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў сувязі з гэтым у краіне абвешчаны другі, жоўты ўзровень небяспекі.

Паводле прагнозаў, пачатак наступнага тыдня ў рэспубліцы будзе халодным: у панядзелак уначы пры праясненнях тэмпература паветра можа апускацца да -15°С.

Жоўты ўзровень абвяшчаецца, калі ўмовы надвор'я могуць быць патэнцыйна небяспечныя - магчымыя ападкі, навальніцы, узмацненне парываў ветру, высокія альбо нізкія тэмпературы. Гэтыя з'явы надвор'я звычайныя для тэрыторыі Беларусі, але часам могуць прадстаўляць пагрозу для некаторых відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.

Стужка навiн
0