21:18 23 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі з-за снегападу

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі з-за снегападу

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

У нядзелю па захадзе краіны чакаецца моцны, мокры снег, на асобных участках дарог будуць снежныя заносы.

МІНСК, 15 сне - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на нядзелю з-за моцнага снегападу, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ападкі пройдуць па захадзе краіны. Прагназуецца моцны, мокры снег, яго наліпанне, а на асобных участках дарог - снежныя заносы. Таксама на дарогах магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца усходні, паўднёва-ўсходні, днём парывісты.

Тэмпература паветра ў начны час апусціцца да -2..-8°С, па ўсходзе пры праясненнях - да мінус 10 градусаў. Днём будзе крыху цяплей: ад -1 да -6°С.

У Мінску, паводле прагнозу сіноптыкаў, раніцай пройдзе снег. Вечар паўднёва-ўсходні з парывамі да 15 м/с. Тэмпература ноччу -5..-7°С, днём -7..-9°С.

Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы