Ідуць маразы: ноччу ў чацвер у Беларусі пахаладае да -20°С

© Sputnik / Мария Никитич / Перайсці ў медыябанкІдуць маразы: ноччу ў чацвер у Беларусі пахаладае да -20°С
Ідуць маразы: ноччу ў чацвер у Беларусі пахаладае да -20°С - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Надвор'е ў Беларусі пачне мяняцца ў пятніцу з прыходам у краіну франтальных раздзелаў з Заходняй Еўропы.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Узмацненне начных маразоў чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя два дні, месцамі пры праясненнях слупок тэрмометра можа апусціцца да адзнакі -20°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, надвор'е ў сераду і чацвер у краіне будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і перыферыя халоднага антыцыклону: месцамі пройдзе невялікі снег, магчымы туманы і шэрань, а на дарогах - галалёдзіца.

У сераду 19 снежня ноччу пры праясненнях мароз узмоцніцца да -18°С, днём будзе цяплей: на захадзе краіны - каля -2°С, на ўсходзе - да -11°С. У чацвер 20 снежня месцамі ўначы чакаецца паніжэнне тэмпературы да -20°С, днём тэмпература паветра складзе ад -4 да -11°С.

Па дадзеных Гідрамета, надвор'е ў Беларусі пачне мяняцца ў пятніцу: ноччу яшчэ магчымыя маразы да -15°С, днём з прыходам у краіну франтальных раздзелаў з Заходняй Еўропы тэмпература паветра пачне павышацца і пройдзе кароткачасовы снег.

Згодна з доўгатэрміновым прагнозам сіноптыкаў, ужо на выхадных у рэспубліцы зноў будзе адліга з "нулявымі" тэмпературамі.

Стужка навiн
0