02:23 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Бенгальскі тыгр, архіўнае фота

Бенгальскаму тыгру Сайману ў Мінскі заапарк прывезлі нямецкую нявесту

CC BY 2.0 / Sports Cars Fan / A magnificent creature
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
810

Тыгрыца Тамуці з выдатным радаводам прыехала ў беларускую сталіцу з нямецкага заапарка, яна стане парай для бенгальскага тыгра Саймана, але пакуль драпежнікі будуць жыць у асобных вальерах.

МІНСК, 21 сне - Sputnik. Новая пастаялка з'явілася ў Мінскім заапарку - самка бенгальскага тыгра Тамуці, паведамілі ў пятніцу ў асветніцкім аддзеле арганізацыі.

Блакітнавокая тыгрыца з выдатным радаводам прыехала ў Беларусь 19 снежня з нямецкага заапарка. Плануецца, што яна стане сяброўкай бенгальскага тыгра Саймана, які жыве тут з 2014 года. Нявесту яму выбіралі вельмі доўга і старанна у разліку на тое, што тыгры дадуць здаровае патомства. Для Тамуці пабудавалі новы вальер, цяпер яна асвойваецца і прывыкае да новых умоў жыцця.

Цікава, што нейкі час тыгрыца будзе жыць у асобным вальеры па суседстве з Сайманам. Гэтая мера бяспекі выклікана тым, што драпежнікі па сваёй натуры - адзіночкі і ўтвараюць пары толькі ў перыяд размнажэння.

Калі адразу пасяліць тыграў разам, то гэта можа скончыцца траўміраваннем каго-небудзь з іх.

У дадзены момант супрацоўнікі заапарка назіраюць за тым, як праходзіць прывыканне Саймана і Тамуці адзін да аднаго. Калі стане зразумела, што драпежнікі асвоіліся, іх пазнаёмяць і паселяць у адным вальеры.

Мінскі заапарк запрашае ўсіх аматараў сямейства каціных паглядзець на новую пастаялку.

Бенгальскі тыгр Сайман перасяліўся ў Мінск у маі 2014 года з Маскоўскага заапарка. Ён хутка асвоіўся на новым месцы і хутка стаў улюбёнцам наведвальнікаў. Тыгр вельмі спакойны і таварыскі, за некалькі гадоў не было ніводнага непрыемнага інцыдэнту з драпежнікам.

Тэги:
драпежнік, Мінскі заапарк

Галоўныя тэмы