У ноч на Каляды ў Мінску да -13 і без ападкаў

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкУ ноч на Каляды ў Мінску да -13 і без ападкаў
У ноч на Каляды ў Мінску да -13 і без ападкаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Невялікі снег у сталіцы пойдзе ў ноч на сераду, а днём у аўторак сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць - ёсць шанец убачыць сонца.

МІНСК, 24 сне - Sputnik. Да 13 градусаў марозу прагназуюць у Мінску ў калядную ноч сіноптыкі.

Ноччу будзе воблачна, але без ападкаў. Тэмпература паветра чакаецца -11-13. Раніцай захаваецца халоднае надвор'е. Днём пацяплее ўсяго на пару градусаў - да 8-10. Пры гэтым у Мінску будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е.

У цэлым жа па рэспубліцы чакаецца воблачнае надвор'е. Месцамі - невялікі кароткачасовы снег. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Адчувальна цяплей стане ў сераду. Днём слупок тэрмометра падымецца да нуля і будзе ісці снег.

Стужка навiн
0