21:21 19 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Заснежаныя дрэвы пад Мінскам, архіўнае фота

Доўгатэрміновы прагноз: вадохрышчанскіх маразоў сёлета не будзе

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
710

На Раство ў Беларусь прыйдзе кароткатэрміновае пахаладанне, аднак да Вадохрышча тэмпература чакаецца плюсавая.

МІНСК, 2 сту - Sputnik. Калядных маразоў сёлета можа не быць у Беларусі - мяркуючы па доўгатэрміновых прагнозах надвор'я, студзень у рэспубліцы будзе адносна цёплым.

Паводле народных павер'яў, з сярэдзіны студзеня пачынаюцца так званыя вадохрышчанскія маразы - яны папярэднічаюць святу Вадохрышча (19 студзеня) і суправаджаюцца зніжэннем тэмпературы паветра.

Аднак у 2019 годзе, калі верыць доўгатэрміновым прагнозам надвор'я, калядных маразоў не будзе. Метэаралагічныя сэрвісы абяцаюць у сярэдзіне студзеня досыць цёплае надвор'е, часта - з "плюсавымі" значэннямі ўдзень.

Зрэшты, доўгатэрміновыя прагнозы маюць нізкі працэнт дакладнасці - цалкам магчыма, што маразы да свята Хрышчэння ўсё ж прыйдуць.

Студзеньскае пахаладанне, паводле папярэдніх прагнозаў, прыйдзе ў Беларусь на праваслаўнае Раство і працягнецца некалькі дзён. Тэмпература паветра ўначы на наступным тыдні будзе апускацца да -15 ... -17 градусаў, удзень - да -10 ... -12. У астатнія ж дні тэмпература будзе каля нуля.

Тэги:
маразы, Беларусь, Прагноз надвор'я, Вадохрышча

Галоўныя тэмы