Студзень, спыніся: зялёнае лісце з'явіліся на дрэве ў Магілёве

© Sputnik / Сергей ЛескетьСнег на лісце
Снег на лісце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адной з прычын такога цуду можа стаць парушэнне вегетацыі ў дрэў з-за цёплага надвор'я.
МІНСК, 4 сту - Sputnik. Лісце нечакана распусцілася на дрэве ў Магілёве на пачатку студзеня, фатаграфіі прыроднага цуду з'явіліся ў пабліку "Магілёў рэальны" ў сацсетцы "УКантакце".
"Стаю я такая, чакаю, а тут раптам мой погляд трапіў на гэты цуд. Раніца 2019/01/03. Магілёў.." - падпісала здымкі іх аўтар.
Адной з прычын гэтай прыроднай з'явы можа стаць парушэнне вегетацыі ў дрэў у сувязі з цёплым надвор'ем. Напярэдадні Новага года тэмпература паветра ў краіне паднялася да + 1°С.
У мінулым годзе падобныя анамаліі не аднойчы назіраліся ў Беларусі: у Бабруйску ў верасні паўторна распусціліся лісце на каштанах, у Гродзенскай вобласці напярэдадні Яблычнага Спаса зноў зацвілі яблыні, а ў Магілёве ў лістападзе злавілі хрушча.
Стужка навiн
0