16:12 27 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.24
Хутка вецер зменіцца - якое надвор'е чакаюць у пачатку наступнага тыдня

Хутка вецер зменіцца - якое надвор'е чакаюць у пачатку наступнага тыдня

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Метэаролагі чакаюць у Беларусі паўднёвы вецер і тэмпературу паветра да чатырох градусаў цяпла.

МІНСК, 13 сту - Sputnik. У панядзелак 14 студзеня паветра над Беларуссю прагрэецца да -2..+4°С, паведамілі ў Гідраметцэнтры.

Уначы будзе трохі халадней, тэмпература можа апусціцца да -5..+1°С.

"Надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць чарговая сістэма франтоў ад паўночна-атлантычнага цыклона з цэнтрам над Эстоніяй", - распавялі сіноптыкі.

Гэта прынясе ў Беларусь ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы, днём з пераходам на заходні ўмераны, у асобных раёнах - моцны парывісты.

Сёння моцных маразоў сіноптыкі таксама не чакаюць. Максімальная тэмпература днём дасягне +4..+2°С. Сёння на тэрыторыю Беларусі, па чаканнях метэаролагаў, перамесцяцца франтальныя раздзелы і цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы.

Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты.

Тэги:
Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы