15:32 26 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.24
Глушэц

Пачалося галасаванне за птушку 2020 года Беларусі

© Sputnik / Илья Тимин
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
810

Сярод прэтэндэнтаў - глушэц, шэрая курапатка, сініца даўгахвостая і трысняговая аўсянка.

МІНСК, 14 сту - Sputnik. Галасаванне за прэтэндэнтаў на званне птушкі-2020 пачалося ў Беларусі, паведамілі ў панядзелак у грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Прыродаахоўная арганізацыя рэгулярна выбірае птушку года ў Беларусі. Так, птушкай 2019-га раней быў абраны вялікі арлец.

Выбары птушкі 2020 года ўжо пачаліся, завершацца яны на штогадовым з'ездзе "Аховы птушак Бацькаўшчыны" 9 лютага. Зараз беларусам прапанавалі прагаласаваць за аднаго з прэтэндэнтаў на гэтае званне.

Кандыдатамі сталі глушэц, шэрая курапатка, сініца даўгахвостая і трысняговая аўсянка, а таксама шызы голуб. Таксама карыстальнікі могуць прапаноўваць свой варыянт - калі названы вiд яшчэ не называўся "птушкай года". Пераможца народнага галасавання, які праходзіць на сайце АПБ, стане адным з трох прэтэндэнтаў на гэта званне.

Яшчэ двух прэтэндэнтаў на званне птушкі года - 2020 вылучаць цэнтральны савет і сакратарыят арганізацыі.

Тэги:
Ахова птушак Бацькаўшчыны

Галоўныя тэмы