10:11 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным ветры ў аўторак

Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным ветры ў аўторак

© Sputnik / Алексей Куденко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Разам з тым паветра пачне прагравацца пасля халоднага тыдня: месцамі будзе да +8 градусаў.

МІНСК, 25 лют - Sputnik. Моцны вецер прагназуецца па паўднёвым захадзе Беларусi 26 лютага, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"Днём 26 лютага па паўднёва-заходняй палове рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с", - удакладнілі сіноптыкі.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Дождж і мокры снег магчымы толькі па ўсходзе краіны. На асобных участках захаваецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра +2..+8°C.

У Мінску 26 лютага будзе без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра днём +4..+6°C, вечарам +1..+3°C.

Тэги:
Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы