12:43 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Вясна ідзе: у панядзелак чакаецца да 13 градусаў цяпла

Вясна ідзе: у панядзелак чакаецца да 13 градусаў цяпла

© Sputnik / Евгения Новоженина
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Сіноптыкі парадавалі прыемнай навіной - у некаторых раёнах краіны градуснік пакажа +13°C.

МІНСК, 4 сак - Sputnik. Пацяпленне працягнецца ў Беларусі ў пачатку будучага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак днём па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да +13°C, у астатніх рэгіёнах прагназуецца ад +3 да +6 градусаў.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. На дарогах захаваецца галалёдзіца. Днём пройдзе кароткачасовы дождж, па паўночным усходзе - мокры снег. Вецер паўднёва-заходні ўмераны да парывістага.

У аўторак і сераду ў Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў у секунду.

Пры такім надвор'і магчымыя падзенне дрэў і абрыў ліній электрасувязі, папярэдзілі ў МНС. Беларусаў заклікалі захоўваць бяспеку.

Тэги:
Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы