13:59 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Да +15°С, але вельмі ветрана: прагноз надвор'я ў Беларусі на 8 сакавіка і выходныя

Да +15°С, але вельмі ветрана: прагноз надвор'я ў Беларусі на 8 сакавіка і выхадныя

CC0 / Pixabay / Free-Photos
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

У святочны дзень паветра прагрэецца да +15°С, аднак, паводле папярэдняга прагнозу, на наступным тыдні ў рэспубліцы крыху пахаладае.

МІНСК, 8 сак - Sputnik. Ветрана, але цёпла будзе ў Беларусі ў выхадныя дні, пра гэта сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"8 сакавіка (у пятніцу) надвор'е Беларусі будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты і цёплая паветраная маса", - паведамілі сіноптыкі.

У святочны дзень чакаецца пераменная воблачнасць, у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы дождж, ноччу і раніцай будзе дзьмуць моцны парывісты. У начны час будзе +2..+8°С, а пасля абеду паветра прагрэецца да +8..+13°С (а па поўдні дасягне нават +15°С).

У суботу 9 сакавіка, па дадзеных спецыялістаў, на надвор'е ў краіне паўплывае няўстойлівая паветраная маса з Балтыйскага мора. Месцамі пройдуць дождж і мокры снег, парывісты вецер захаваецца ўначы амаль па ўсёй краіне, а днём - на паўночным усходзе. Уначы будзе 0..+5°С, днём гэты паказчык будзе знаходзіцца ў межах ад +3°С да +10°С.

"10 сакавіка (у нядзелю) рэспубліка апынецца пад уплывам сістэмы атмасферных франтоў ад цыклона, які змяшчаецца праз Балтыйскае мора на паўночна-заходнія раёны еўрапейскай часткі Расіі", - распавялі ў Белгідраметцэнтры.

Часам таксама чакаюцца мокры снег з дажджом, парывісты вецер ў многіх раёнах Беларусі. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 0..+5°С, а ўдзень падымецца да +2..+9°С.

У апошнія дні сярэднесутачная тэмпература ў рэспубліцы на 1-4°C перавышала кліматычную норму, паведамілі эксперты. Паводле дадзеных на Gismeteo.by, на наступным тыдні ў краіне крыху пахаладае: па прагнозе на сёння, у Мінску ў дзённыя гадзіны будучых будняў будзе каля +4°С, чакаюцца ападкі.

Тэги:
Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы