10:12 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на 18 сакавіка

Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на 18 сакавіка

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

У асобных раёнах паветра прагрэецца да +17°С, але захаваецца парывісты вецер, ва ўсходніх абласцях абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

МІНСК, 17 сак - Sputnik. Цёпла, але дажджліва і ветрана будзе ў Беларусі ў панядзелак 18 сакавіка, у некаторых раёнах Беларусі паветра прагрэецца да +16..+17°С, а на ўсходзе рэспублікі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў нядзелю ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, 18 сакавіка на надвор'е ў Беларусі будуць уплываць цёплыя паветраныя масы, максімальная тэмпература днём па краіне складзе +7..+13°С, на паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +17°С.

На працягу дня захаваецца парывісты вецер, ноччу і раніцай чакаюцца слабы туман і галалёдзіца. Ноччу істотныя ападкі не чакаюцца, а днём кароткачасовыя дажджы пройдуць па ўсёй краіне.

На ўсходзе Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі: у Віцебскай вобласці і Мінску чакаецца моцны парывісты вецер, а ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях - штармавы (да 15-16 метраў у секунду).

Тэги:
Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы