21:28 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
58 0 0

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я аб'яўлены перадапошні, аранжавы ўзровень небяспекі.

МІНСК, 26 сак - Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена на сераду 27 сакавіка ў трох абласцях Беларусі - Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай, паведамілі ў аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

​Па дадзеных сіноптыкаў, ноччу 27 сакавіка ў гэтых заходніх рэгіёнах чакаецца ўзмацненне ветру, хуткасць парываў якога будзе дасягаць 15-20 метраў у секунду.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я аб'яўлены перадапошні, аранжавы ўзровень небяспекі.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца ў выпадку, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную пагрозу, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымым ахвярам сярод насельніцтва.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Штармавое папярэджанне

Галоўныя тэмы