21:06 21 красавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.28
Сіноптыкі абяцаюць у Беларусі ў панядзелак 15 красавіка мокры снег

Сіноптыкі абяцаюць у Беларусі ў панядзелак 15 красавіка мокры снег

© Pixabay fionaking18
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Ападкі пройдуць не па ўсёй краіне, а толькі месцамі - пераважна ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Пагаршэнне надвор'я чакаецца ў Беларусі ў панядзелак 15 красавіка, месцамі нават магчымы мокры снег, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у першы дзень тыдня ў рэспубліцы будзе воблачнае надвор'е і крыху пахаладае.

Так, у Віцебскай і Магілёўскай абласцях тэмпература паветра днём складзе ад 4 да +6°C, магчымыя кароткачасовыя ападкі - дождж і мокры снег.

У Гомельскай вобласці днём прагназуецца ад +6 да +8°C, бліжэй да вечара пройдзе кароткачасовы дождж.

У Мінску, Брэсцкай і Гродзенскай ападкаў не чакаецца. У сталіцы і вобласці днём паветра прагрэецца да +6°C, у Брэсце - да +11°C, у Гродна будзе каля +9°C.

Тэги:
Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы