01:51 23 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.22
Лес, архіўнае фота

Пацяплее! Прагноз надвор'я ў Беларусі на пятніцу і выхадныя

© Sputnik / Игорь Подгорный
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
3210

Згодна з папярэднімі прагнозамі, на выхадных у рэспубліцы крыху пацяплее: так, у нядзелю ўдзень паветра ў Мінску прагрэецца да + 19°С.

МІНСК, 10 мая - Sputnik. Навальніцы пройдуць месцамі па Беларусі 10 мая, пра гэта папярэдзілі ў Белгідрамеце.

Па дадзеных сіноптыкаў, у пятніцу, 10 мая, у краіне будзе воблачна. У розных раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а месцамі чакаюцца нават навальніцы ў суправаджэнні парывістага ветру.

Тэмпература паветра ў начны час і ўранку пятніцы будзе знаходзіцца ў межах +2 .. + 12°С, а пасля абеду паветра прагрэецца у сярэднім па краіне да +13 .. + 19°С.

Як паведамілі ў Белгідрамеце, у Мінску 10 мая будзе воблачна з праясненнямі, у сталіцы таксама магчыма навальніца, верагоднасць ападкаў складае 80-90%, а ўдзень пацяплее толькі да + 14°С.

Згодна з папярэднімі прагнозамі на Gismeteo.by, на выхадных у рэспубліцы крыху пацяплее. Так, па дадзеных на сёння, у сталіцы ў суботу, 11 мая, паветра прагрэецца да + 16°С, а ўжо ў нядзелю, 12 мая, пацяплее да + 19°С. Ападкі на працягу ўікэнда ў Мінску будуць нязначнымі, з'явіцца сонца.

Тэги:
Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы