06:43 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Сініцы ў гарадскім парку

Ахова птушак Бацькаўшчыны выпусціла "птушыны" стыкерпак для Тэлеграма

© Sputnik Анастасия Куприянова
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Выпуск адмысловых налепак прымеркаваны да Сусветнага дня пералётных птушак.

МІНСК, 14 мая - Sputnik. Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" выпусціла адмысловы стыкерпак для Тэлеграм з выявамі 16 розных птушак, паведамілі ў прэс-службе АПБ.

Ахова птушак Бацькаўшчыны выпусціла птушыны стыкерпак для Тэлеграма
© Photo : ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
Ахова птушак Бацькаўшчыны выпусціла "птушыны" стыкерпак для Тэлеграма

Цяпер суразмоўцы могуць адпраўляць адзін аднаму налепкі з зязюляй, белым буслом, чорным свіргулем, вясковай ластаўкай, зімародкам і іншымі птушкамі. Частку з іх беларусы могуць бачыць цэлы год, але большасць сустракаюць толькі ўвесну.

Над стыкерпакам, прымеркаваным да Сусветнага дня пералётных птушак, працавалі ілюстратарка Nollaig Lou і крэатар Уладзімір Варава.

Налепкі з выявамі птушак – не першы маляваны крэатыў "Аховы птушак Бацькаўшчыны". Па ўсёй Беларусі стала вядомая ініцыятыва грамадскай арганізацыі па маляванні графіці з выявамі птушак. Малюнкі ўжо ўпрыгожваюць будынкі ў Мінску, Валожыне, Клічаве, Маларыце і Івянцы.

Тэги:
Птушкі Беларусі, Ахова птушак Бацькаўшчыны

Галоўныя тэмы