Памерла "Сярдзітая кошка" - яна прынесла сваёй гаспадыні сотні тысяч долараў

© AFP 2024 / Larry French"Сярдзітая" кошка, архіўнае фота
Сярдзітая кошка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уладальніца кошкі працавала афіцыянткай, пакуль не выклала ў сеціва фота з выявай незадаволенай мыскі гадаванца і смешным подпісам.

МІНСК, 17 мая - Sputnik. Вядомая на ўвесь свет "Сярдзітая кошка" Grumpy Cat памерла ва ўзросце сямі гадоў у ЗША, паведамляецца ў запісе гадаванца ў Twittter.

Котка памерла дома на руках сваёй гаспадыні. Сапраўднае імя жывёлы - Соус Тардар, але карыстальнікам сеціва яна больш вядомая пад імем "Незадаволенай кошкі".

"Grumpy Cat прымусіла ўсміхацца мільёны людзей па ўсім свеце нават у цяжкія часы", - напісала яе гаспадыня ў Twitter.

Котка стала знаёмая карыстальнікам сеціва ў 2012 годзе. Многіх пацешыла фатаграфія, на якой пад незадаволенай пысачкай стаяў подпіс - "Аднойчы я весялілася. Гэта было жудасна".

Кар'ера кошкі як інтэрнэт-мема дазволіла яе гаспадыні Табаце Бундэсан звольніцца з рэстарана і заснаваць кампанію Grumpy Cat Limited. Яна займалася выпускам адзення, сумак і сувеніраў з выявай фота свайго "незадаволенага" гадаванца.

У 2013 годзе кошка атрымала міжнародную прафесійную інтэрнэт-прэмію Webby Award як "мем года".

У выніку было апублікавана нават некалькі кніг ад імя кошкі. Кошт кампаніі ў першыя гады існавання магла дасягаць ад аднаго да 100 мільёнаў долараў, пісалі СМІ. Сама гаспадыня называла гэтую суму завышанай. А вось пра што можна сказаць дакладна, дык гэта пра тое, што у 2018 годзе гаспадыня коткі здолела атрымаць больш за 700 тысяч долараў ад кавярні Grampy Cat Grumppucino - за парушэнне аўтарскіх правоў.

Стужка навiн
0