15:03 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Бэз пад дажджом

Сіноптыкі распавялі, чым надвор'е парадуе беларусаў у бліжэйшыя дні

CC0 / Pixabay / gosiak1980
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Паводле інфармацыі Гідрамета, з 21 па 23 мая ва ўсіх рэгіёнах Беларусі будзе па-летняму цёпла, аднак радавацца не варта: сіноптыкі папярэджваюць аб дажджах і навальніцах.

МІНСК, 20 мая - Sputnik. Па-летняму цёплае з дажджамі і навальніцамі надвор'е чакаецца па ўсёй Беларусі 21-23 мая, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У аўторак, 21 мая, чакаецца пераменная воблачнасць. У паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, ноччу і раніцай месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Сітуацыю пагоршыць паўднёва-усходні парывісты вецер. Уначы слупок тэрмометра пакажа +10..+16°С, па паўднёвым захадзе краіны - да +17..+18°С. У дзённы час максімальная тэмпература дасягне +21..+27°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

"22-23 мая рэспубліка будзе знаходзіцца ў вобласці паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у цёплай і няўстойлівай паветранай масе", - адзначылі ў Гідрамеце.

У сераду, 22 мая, ноччу - месцамі, а днём на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман. Будзе дзьмуць паўночны ўмераны вецер з пераходам у парывісты падчас навальніц. У начныя гадзіны паветра прагрэецца да +10..+16°С, днём будзе +18..+24°С, месцамі слупок тэрмометра падымецца да +26°С.

У чацвер, 23 мая, таксама чакаюцца ападкі. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах будуць навальніцы. Ноччу і раніцай згусціцца слабы туман. Будзе дзьмуць умераны вецер пераменных напрамкаў, пры навальніцах - парывісты. Уначы будзе да +9..+15°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +19..+26°С.

У Мінску ў бліжэйшыя дні сур'ёзных ападкаў не чакаецца. У аўторак будзе пераменная воблачнасць і да +23..+25°С. У сераду максімальная тэмпература дасягне +21..+23°С. У чацвер будзе невялікая воблачнасць, а да вечара можа пайсці дождж, днём тэмпература паветра складзе +23..+25°С.

Тэги:
Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы