04:43 20 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Майская навальніца

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на вечар 21 мая з-за навальніц

© Sputnik / Михаил Мордасов
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у паўднёва-заходніх раёнах краіны чакаюцца навальніцы, моцныя ліўні і шквалісты вецер.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена па паўднёвым захадзе Беларусі на другую палову дня 21 мая з-за навальніц, пра гэта паведамілі Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

​"У перыяд з 15:00 да 21:00 у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, у асобных раёнах - град", - распавялі сіноптыкі.

Небяспека таксама будзе прадстаўляць шквалісты вецер: у Гідрамета папярэдзілі, што хуткасць яго парываў можа дасягаць 15-20 метраў у секунду.

Праблемы з-за надвор'я ужо паўсталі ў Брэсце. Па паведамленнях мясцовых жыхароў, там прайшоў моцны лівень, у выніку чаго некаторыя вуліцы апынуліся затопленыя. Акрамя таго, з-за моцнага ветру ў некаторых месцах пацярпелі дрэвы: у іх проста адломваліся галінкі. Некаторыя наступствы разгулу стыхіі трапілі на відэа.

Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Прагноз надвор'я, Беларусь

Галоўныя тэмы