Забарона на наведванне лясоў уведзена ўжо ў 10 раёнах Беларусі

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкСініца на галінцы дрэва
Сініца на галінцы дрэва - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных сіноптыкаў, гарачае надвор'е захаваецца ў краіне як мінімум да канца гэтага тыдня, таму не выключана, што геаграфія забаронаў будзе пашырана.

МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Забарона на наведванне лясных угоддзяў уведзена ўжо ў дзесяці раёнах Беларусі, сведчаць дадзеныя Міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.

Навальнічныя аблокі - Sputnik Беларусь
Ні ў лес, ні на фэст? Прагноз надвор'я ў Беларусі на пятніцу і выхадныя

У апошнія дні ў краіне ўсталявалася гарачае надвор'е, што павялічыла рызыку ўзнікнення пажараў у лясах. У сувязі з гэтым мясцовыя ўлады пачалі ўводзіць абмежаванні на паходы грамадзян на прыроду.

Па дадзеных Мінлясгаса, па стане на чацвер 6 чэрвеня забароны дзейнічаюць у дзесяці раёнах дзвюх абласцей - Мінскай і Гомельскай. Так, пакуль нельга хадзіць у лес у Мінскім, Стаўбцоўскім, Дзяржынскім, Чачэрскім, Веткаўскім, Рэчыцкім, Гомельскім, Добрушскім, Лоеўскім і Брагінскім раёнах.

Парушэнне забароны на наведванне лясоў або патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое не пацягнула прычынення шкоды, можа карацца папярэджаннем або штрафам да 25 базавых велічынь (612,5 рублёў). У выпадку калі парушэнне пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу, парушальніку пагражае штраф ад 25 да 50 базавых велічынь (1125 рублёў).

Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, гарачае надвор'е захаваецца ў краіне як мінімум да канца гэтага тыдня, таму не выключана, што геаграфія забаронаў будзе пашырана.

Стужка навiн
0