Спёка працягваецца: дакладны прагноз надвор'я на суботу 15 чэрвеня

© Sputnik / Марина СеребряковаМінскі пляж
Мінскі пляж - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Месцамі ў Гомельскай і Брэсцкай вобласці чакаюцца дажджы, аднак яны будуць кароткачасовымі і могуць суправаджацца навальніцамі.

МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Гарачае надвор'е зноў будзе ў Беларусі ў суботу 15 чэрвеня: у асобных рэгіёнах краіны тэмпература паветра днём падымецца да адзнакі + 33°С, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Анамальная спякота трымаецца ў рэспубліцы ўжо тыдзень: за гэты час былі абноўленыя шматгадовыя тэмпературныя рэкорды - так, напярэдадні ў Жлобіне ўдзень сіноптыкі зафіксавалі + 34,7°С.

"У дзённыя гадзіны ў суботу 15 чэрвеня па поўдні рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне + 33°С", - сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама ўдакладнілі, што асабліва горача будзе на Гомельшчыне і Брэстчыне. Пры гэтым у астатніх абласцях 30-градусная адзнака перавышаная не будзе: у Магілёўскай і Віцебскай - + 28°С, у Гродзенскай і Мінскай - + 29°С.

Месцамі ў Гомельскай і Брэсцкай вобласці чакаюцца дажджы, аднак яны будуць кароткачасовымі, але могуць суправаджацца навальніцамі.

Стужка навiн
0