21:30 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Доўгатэрміновы прагноз: праз тыдзень моцна пахаладае - да +14°С

Доўгатэрміновы прагноз: праз тыдзень моцна пахаладае - да +14°С

CC0 / Pixabay / SturmjaegerTobi
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Сэрвісы даюць розныя прагнозы на бліжэйшыя тыдні, аднак у цэлым паказваюць трэнд на зніжэнне тэмпературы паветра.

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Тэмпература паветра праз тыдзень можа прыкметна знізіцца, сведчаць дадзеныя доўгатэрміновых прагнозаў надвор'я.

Гарачае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі ў пачатку чэрвеня. Пасля невялікага пахаладання, якое прыйшло на нядзелю і панядзелак, у рэспубліку вяртаецца цяпло. Па прагнозах сіноптыкаў, бліжэйшы тыдзень будзе дастаткова гарачы, хоць і з ападкамі.

Доўгатэрміновых прагнозаў надвор'я беларускія сіноптыкі не робяць - яны недастаткова дакладныя, аднак мноства другіх сэрвісаў дае магчымасць даведацца пра тое, як будзе на вуліцы праз тыдзень-два.

Цікава, што ўсе сэрвісы доўгатэрміновых прагнозаў абяцаюць невялікае пахаладанне ў канцы чэрвеня. Па дадзеных некаторых парталаў, тэмпература днём будзе складаць +22..+24°С. Адзін з сэрвісаў і зусім абяцае не больш +14°С у наступны панядзелак.

Наколькі будуць рэалістычныя гэтыя доўгатэрміновыя прагнозы, сказаць складана: узровень іх дакладнасці ацэньваецца як не вельмі высокі. Зрэшты, перыядычна яны спраўджваюцца.

Тэги:
Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы