01:00 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне на 24 чэрвеня з-за навальніц

Сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне на 24 чэрвеня з-за навальніц

© Sputnik / Михаил Кутузов
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Днём у некаторых раёнах Гомельшчыны тэмпература паветра падымецца да +31°С.

МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на панядзелак 24 чэрвеня з-за навальніц і спякоты, паведамілі ў нядзелю ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Спякота трымаецца ў рэспубліцы ўжо тры тыдні: у асобных раёнах былі пабіты шматгадовыя тэмпературныя рэкорды, на поўдні краіны ўскладнілася становішча ў сельскай гаспадарцы - з-за адсутнасці ападкаў гінуць пасевы і ў будучыні магчымыя праблемы з ураджаем.

"Ноччу і раніцай у панядзелак 24 чэрвеня месцамі па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца навальніцы", - сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што днём у некаторых раёнах Гомельшчыны тэмпература паветра падымецца да +31°С.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у Мінску і Магілёве ў панядзелак будзе каля +26°С, у Брэсце +28°С, у Віцебску +25°С, у Гомелі - каля +30°С, у Гродна +27°С.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Навальніца

Галоўныя тэмы