Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 5 ліпеня

© Sputnik / Мария АмелинаМоцны вецер
Моцны вецер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У многіх раёнах краіны прагназуецца моцны вецер, яго парывы могуць дасягаць 15-20 метраў у секунду.

МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі па рэспубліцы сіноптыкі на пятніцу, 5 ліпеня, паведамілі ў Белгідрамеце.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, кароткачасовыя дажджы пройдуць у начныя гадзіны ў паўночна-заходніх рэгіёнах, раніцай і ўдзень - па большай частцы краіны.

Удзень у некаторых раёнах могуць прайсці навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с. Раніцай і ўдзень яго парывы у асобных раёнах могуць дасягаць 15-20 м/с.

Уначы досыць прахалодна - 6 ... 12°С, удзень слупок тэрмометра паднімуцца да + 13-14°С, у паўднёвых раёнах паветра можа прагрэцца да + 23°С.

Стужка навiн
0