01:33 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Навальніца, архіўнае фота

Штармпапярэджанне: навальніцы чакаюцца ў Беларусі і ў сераду 10 ліпеня

CC0 / Pexels / Shiva Smyth
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
310

Канец працоўнага тыдня таксама будзе пахмурным: так, у чацвер і пятніцу будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Штармавое папярэджанне працягнулі сіноптыкі ў Беларусі на сераду, 10 ліпеня, пра гэта паведаміла ў рэспубліканскім гідраметцэнтры.

"Увага! Удзень 10 ліпеня ў асобных раёнах рэспублікі чакаюцца навальніцы", - папярэдзілі спецыялісты. Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Паводле звестак Белгідраметцэнтра, у гэты дзень будзе пераважаць воблачнае і дажджлівае надвор'е, а ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах краіны будуць грымець навальніцы ў суправаджэнні парывістага ветру.

Уначы мінімальная тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах +7 .. + 13°С, а ўдзень пацяплее ў сярэднім да +15 .. + 21°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.Канец працоўнага тыдня ў рэспубліцы таксама будзе пахмурным: так, у чацвер і пятніцу, 11-12 ліпеня, будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, будзе ветрана, а тэмпература паветра пасля абеду будзе дасягаць +13 .. + 23°С .

Тэги:
Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы