08:05 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Ці хутка пацяплее? У Беларусі будзе халаднавата да канца тыдня

Ці хутка пацяплее? У Беларусі будзе халаднавата да канца тыдня

CC0 / Pixabay / jrperes
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
910

Згодна з папярэднімі прагнозамі, ужо ў пачатку наступнага працоўнага тыдня варта чакаць слабага пацяплення.

МІНСК, 11 ліп - Sputnik. Прахалоднае і пахмурнае надвор'е ў Беларусі захаваецца да канца тыдня, пра гэта сведчаць дадзеныя рэспубліканскага гідраметцэнтра.

"11 ліпеня (у чацвер) умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі працягнуць вызначаць атмасферныя франты і прахалодная няўстойлівая паветраная маса, што перамяшчаецца з поўначы Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі", - паведамілі сіноптыкі.

Амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі зноў прагрымяць навальніцы ў суправаджэнні парывістага ветру. Уначы будзе +7..+13°С, пасля абеду пацяплее максімум да +16..+21°С.

"12 ліпеня (у пятніцу) надвор'е ў нашай краіне працягнуць фармаваць прахалодныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўночных шырот. І 13 ліпеня (у суботу) рэспубліка застанецца ў полі паніжанага атмасфернага ціску і прахалоднай паветранай масе", - папярэдзілі ў Белгідрамеце.

Абодва дни будзе воблачна. Кароткачасовыя дажджы зноў будуць ісці ў асобных раёнах, але навальніц і ветру не прадбачыцца, магчымы толькі слабы туман. Начамі тэмпература будзе знаходзіцца ў межах +5..+12°С, днём паветра будзе прагравацца да +15..+22°С.

Згодна з папярэднімі прагнозамі на Gismeteo.by, ужо ў пачатку наступнага працоўнага тыдня варта чакаць слабага пацяплення. Так, па дадзеных на сёння, у Мінску ў панядзелак днём будзе +18°С, а ў аўторак ужо +21°С. Вялікай колькасці ападкаў у пачатку наступнага тыдня ў сталіцы таксама пакуль не чакаюць.

Тэги:
Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прагноз надвор'я

Галоўныя тэмы